Расійская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

Расийская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары». Пра гэта паведаміла адміністратарка яе суполкі «ВКонтакте».

natalya_koroleva.jpg

Першапачаткова Наташа Каралёва планавала ўдзельнічаць у фестывалі. Пра гэта 30 сакавіка са спасылкай на афіцыйны сайт форуму пісала «Российская газета». У памяці Google таксама захавалася інфармацыя аб тым, што Каралёва была заяўлена як удзельніца канцэрта «Залаты хіт», які адбудзецца 17 ліпеня.

Але па стане на сёння, 6 красавіка, імя спявачкі не згадваецца ў спісе ўдзельнікаў гэтага канцэрта на сайце фестывалю.

Раней карыстальнікі з Беларусі сталі актыўна каментаваць сацыяльныя сеткі Наташы Каралёвай. Яны прасілі яе не прыязджаць на фестываль у дадзены момант.

— Падтрымайце мірных беларусаў, якія кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду і жыццё!!! Дзякуй, чакаем вас у свабоднай Беларусі, — напісала адна з іх.

У адказ адміністратарка групы пакінула наступнае паведамленне: «Наташа Каралёва не планавала выступ на гэтым фестывалі. Уся афіцыйная інфармацыя па канцэртах спявачкі даступная на яе сайце».

Хто адмовіўся?

Сярод тых, каго арганізатары «Славянскага базара» анансавалі ў папярэдняй афішы на сайце фестывалю, у прыватнасці, такія імёны: украінскія выканаўцы Maruv, Алег Віннік, Эліна Івашчанка, спявак з Казахстана Дзімаш Кудайберген, зорка з Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, расійскія артысты Стас П'еха, Аляксандр Буйноў, Аніта Цой, Міхаіл Галусцян, Зара, Аліна Артц, Сяргей Пенкін, Emin, Ізраільскі джазмен Леанід Пташка.

Пасля таго, як з'явілася праграма фестывалю, віцебчане і жыхары іншых гарадоў Беларусі сталі пісаць артыстам у сацсетках і прасіць іх не прыязджаць на «Славянскі базар» — у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі.

Вядома, што ад удзелу ў фестывалі адмовіліся гурт «Ронда» з яго фронтмэнам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян, украінская спявачка Maruv, беларускі спявак Антон Табала (Homie).

Паводле TUT.BY. 

Пра свой няўдзел у фестывалі паведаміў украінскі шоумэн Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў быў вядучым гэтага мерапрыемства ад Украіны. Затым на фестываль адмовіўся ехаць ужо другі вядучы ад Украіны — Андрэй Даманскі.