Следчы камітэт завершыў праверку «Галерэі»
18 траўня ў Мінску зноў «замініравалі» гандлёвы цэнтр «Галерэя» .
Увечары 18 траўня ў міліцыю паступіла паведамленне ад невядомага пра тое, што ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Галерэя» ў Мінску закладзена выбухоўка, паведамілі ў СК.
На месца здарэння выбывалі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы.
Сёння, 19 мая, агляд месца здарэння завершаны. Выбуховых прылад не знойдзена.
У красавіку ўжо адбывалася падобнае здарэнне з гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Галерэя», паведамленні аб замініраванні таксама тычыліся чыгуначнага вакзалу ды іншых гандлёвых цэнтраў.
Выбуховых прылад знойдзена не было.
nn.by