Следства па справе Пачобута працягнулі чарговы раз

Тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе па абвінавачванні гарадзенскага журналіста, карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej Андрэя Пачобута працягнулі да 21 лістапада.
 



465h262.jpg

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. Паводле яго слоў, гэта трэба для правядзення дадатковых следчых дзеянняў.


Як перадаваў “Тэлеграф, расследаванне крымінальнай справы Андрэя Пачобута да гэтага працягнулі ў канцы жніўня і 21 кастрычніка.


Журналіст абвінавачваецца па артыкуле "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, здзейсненае асобай, якая раней асуджалася за паклёп ці абразу", і яму пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.


telegraf.by