Слонім. Медыкаў прымусова падпісваюць на «Слонімскі веснік»

Галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету «Слонімскі веснік» на 2013 год — па пяць асобнікаў на аддзяленне.



slonimski_vesnik_kand.jpg

Загадчыкі аддзяленняў думалі, дзе ўзяць грошы на выкананне гэтага загаду. І не знайшлі іншага спосабу, як пайсці ў складчыну — загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал цяпер збіраюць грошы на падпіску. Такім чынам, са студзеня на кожнае аддзяленне бальніцы паштальён будзе прыносіць па пяць асобнікаў «Слонімскага весніка».

Тым часам на незалежную «Газету Слонімскую» падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму не ўключана ў рэспубліканскі падпісны каталог «Белпошты».


Паводле сайта spring96.org