Слонімскага актывіста хочуць пакараць штрафам

Слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў паведамленне са Слонімскага райвыканкама за подпісам сакратара адміністратыўнай камісіі Т.І.Курган, у якім паведамляецца, што Іван Бедка павінен 18 чэрвеня з’явіцца ў Слонімскі райвыканкам на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі.

 



p51700061_833x4001.jpg

Па словах спадара Бедкі, яго выклікаюць у райвыканкам і хочуць пакараць штрафам за тое, што ён на трох аўтобусных прыпынках развесіў плакаты “Абаронім дзяцей ад алкагалізму”.

Гэтым самым, як папярэджваў яго некалькі дзён таму ўчастковы міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё, Іван Бедка парушыў правілы ўпарадкавання горада, а гэта значыць, што яго могуць аштрафаваць ад 4 да 25 базавых велічынь.

pavedamlenne_833x400.jpg

www.racyja.com