СМІ: Затрыманы кіраўнік Мінлясгаса
У Беларусі затрыманы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, паведамляе «НН». Паводле інфармацыі выдання, яго затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу.
![Віталь Дрожжа. Фота: Мінлясгас Віталь Дрожжа. Фота: Мінлясгас](/img/v1/images/153659371_2529366094024177_4343182392533422050_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віталь Дрожжа. Фота: Мінлясгас
Як піша выданне, імаверна, затрыманне звязана з падазрэннем у атрыманні хабару.
У Мінлясгасе затрыманне кіраўніка не каментуюць.
Дрожжа ўзначаліў Міністэрства лясной гаспадаркі ў красавіку 2018 года. Да гэтага ён пяць гадоў кіраваў нацыянальным паркам "Браслаўскія азёры".