Затрыманы сябра Сойма партыі БНФ Зміцер Каспяровіч
Праваабаронцам стала вядома, што затрыманы Зміцер Каспяровіч — сябра Сойма Партыі БНФ і былы палітвязень.
![Зміцер Каспяровіч, фота з сацсетак Зміцер Каспяровіч, фота з сацсетак](/img/v1/images/43009886_1954777241235400_4448204277353021440_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Каспяровіч, фота з сацсетак
У 2006 годзе ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на будынку Мінгарвыканкама. За гэта яго асудзілі па арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса па пяці месяцаў арышту.
Зміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ у 2019 годзе.
У студзені гэтага года Каспяровіча дэпартавалі з Расіі ў Польшчу, дзе ён жыў апошнім часам. Цяпер, відаць, Зміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Падрабязнасці і прычыны затрымання высвятляюцца.