Social Weekend. Ідэі з сэнсам
20 Чэрвеня 2013 года дабрачынная інтэрнэт-платформа «МаеСэнс» запусціла конкурс сацыяльных праектаў «Social Weekend». Калі ў вас ёсць ідэя, якая змяніла б свет да лепшага, і вы даўно хацелі здзейсніць сваю мару, то зараз у вас ёсць усе шанцы пазмагацца за званне лепшага сацыяльнага праекта Беларусі і атрымаць фінансавую падтрымку для яго рэалізацыі.
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у конкурсе:
· Праекты, якія прапануюць рашэнне сацыяльна значных праблем;
· Ініцыятыўныя групы ў сферы культуры і адукацыі;
· Дабрачынныя арганізацыі;
· Валанцёрскія групы.
Удзельнікі конкурсу змогуць падзяліцца існуючай праблемай з шырокай аўдыторыі, атрымаць экспертную ацэнку ад кампетэнтнага журы, знайсці спонсара / інвестара для рэалізацыі праекта, а таксама выйграць грант на суму 2200 долараў і стварыць сваю фандрайзінгавую старонку на платформеMaeSens.by.
Конкурс будзе праходзіць у два этапы: першы з іх пройдзе ў фармаце «народнага галасавання» (4–15 ліпеня), у ходзе яго будуць вызначаныя дзесяць лепшых сацыяльных праектаў; падчас другога рашэннем кампетэнтнага журы будуць вызначаныя тры праекты-пераможцы (16–22 ліпеня), паміж якімі будзе падзелены грант ад «МаеСэнс» на суму 2200 долараў. Удзел у конкурсе бясплатны. Пераможцы будуць абвешчаныя 25 ліпеня 2013 года.
У журы конкурсу ўвайшлі: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Таццяна Марыніч (сузаснавальнік і генеральны дырэктар BEL.BIZ), Уладзімір Максімкаў (тэлепрадзюсар, кіраўнік кампаніі Карамболь, незалежны медыякансультант), Вольга Какшынская (галоўны рэдактар LADY.TUT.BY), Аляксандр Патуцін (інвестар, сузаснавальнік StartupWeekend), Юрый Гурскі (IT-прадпрымальнік, сузаснавальнік Viaden Mobile), Іван Мураўёў (журналіст, уладальнік Кальяннай № 1), Андрэй Маханько (старшыня праўлення МГА «Понимание»).
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 4 ліпеня 2013.
Па ўсіх пытаннях аб мерапрыемстве можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 55 77777 або па электронным адрасе: help@maesens.by.