Спачуванні з нагоды смерці Тадэвуша Мазавецкага можна выказаць у пасольстве

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ў сувязі са смерццю былога прэм'ер-міністра Польшчы Тадэвуша Мазавецкага ў будынку пасольства будзе адкрыта кніга спачуванняў.



konsulstvo_polshi_21590.jpg

Пакінуць запіс у кнізе спачуванняў можна:

У сераду 30 кастрычніка 2013 г. з 12.00 да 16.00 і ў чацвер 31 кастрычніка 2013 г. з 09.00 да 12.00 і з 13.00 да 16.00 у будынку пасольства Рэспублікі Польшча па адрасе: г. Менск, вул. Змітрака Бядулі, 11 (10 паверх)