Спецназаўцы вымусілі маці палітвязня хавацца ў касцёле

19 чэрвеня споўнілася паўгады з дня брутульнага разгону вулічнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. З таго часу сваякі палітвязняў штодня праводзяць малітоўныя акцыі ля касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) ў Мінску. 19 чэрвеня акцыя адбылася ў пашыраным фармаце і распачалася малітваю ля касцёла святога Язэпа. Пасля, апрануўшы бел-чырвона-белыя шалікі і трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя парасоны, некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі шэсцем па праспекце Незалежнасці да Чырвонага касцёла.

Там сваякі палітвязняў апранулі ланцужкі з замацаванымі партрэтамі зняволеных і, узяўшыся за рукі, заспявалі малітвы. У лічаныя секунды да ўдзельнікаў акцыі падбег намеснік кіраўніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў і ў грубай форме загадаў разысціся. Прысутныя паклалі партрэты на прыступкі помніка арханёлу Міхаілу, што знаходзіцца ля касцёла, аднак, не сыйшлі. Міліцыя і спецназаўцы, якіх выклікаў на дапамогу Яўсееў, удзельнікаў акцыі не краналі, але прыгразілі арыштаваць Людмілу Мірзаянаву, маці Фёдара Мірзаянава, якая адзіная не зняла з сябе партрэт сына. Жанчына была вымушаная шукаць паратунку ў касцёле, які пакінула праз чорны выхад у суправаджэнні бацькоў зняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава і маці экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Алы Саннікавай. Спецназаўцы не рызыкнулі арыштоўваць усю групу людзей, аднак яшчэ нейкі час знаходзіліся ў касцёле і сачылі за іншымі ўдзельнікамі акцыі. Тым не менш, гэты інцыдэнт не перапыніў супольную малітву, якая традыцыйна скончылася спяваннем гімну “Магутны Божа і воклічамі “Жыве Беларусь!.
Нагадаем, любы чалавек можа далучыцца да малітоўных акцый, якія адбываюцца штодня а 20 гадзіне ля Чырвонага касцёла ў Мінску.