Спецназавец уцёк з часткі

Салдата з брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы шукаюць ужо трэці дзень.



spiecnazaviec_uciok.jpg

Па дапамогу ў вышуку салдата супрацоўнікі праваахоўных органаў звярнуліся ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Апошні размясціў інфармацыю пра зніклага вайскоўца ў інтэрнэце.
Завуць спецназаўца Аляксандр Сушчык, 1992 года нараджэння.
У вайсковай частцы інцыдэнт пакуль не каментуюць.
21-гадовы хлопец з Мазыра, які служыць у брыгадзе спецназу ў Мар'інай Горцы, знік з тэрыторыі часткі. Знікненне салдата заўважылі каля 2 гадзін ночы 3 студзеня.
Згодна з арыенціроўкай у хлопца з сабой ёсць штык-нож і рацыя, апрануты ўцякач у ваенную форму. Яго рост - амаль 2 метра, асаблівая прыкмета - радзімка на шыі з правага боку.
Раней паведамлялася, што пры ім быў аўтамат Калашнікава, але ягоны камандзір абвяргае гэтую інфармацыю.