Спыніце пераслед!
Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы 25 жніўня прынялі адкрытую адозву да Адміністрацыі прэзідэнта, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага сходу і Савета міністраў, у якім заклікалі спыніць пераслед
вернікаў царквы «Новае жыццё».
Аўтары адозвы нагадваюць кіраўніцтву Беларусі «аб адказнасці і перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю становішча ў краіне».
Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы 25 жніўня прынялі адкрытую адозву да Адміністрацыі прэзідэнта, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага сходу і Савета міністраў, у якім заклікалі спыніць пераслед
вернікаў царквы «Новае жыццё».
Аўтары адозвы нагадваюць кіраўніцтву Беларусі «аб адказнасці і перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю становішча ў краіне».
«Мы таксама заяўляем, што незалежна ад сваёй канфесійнай прыналежнасці будзем разам у гэтай духоўнай барацьбе са сваімі братамі і сёстрамі з царквы «Новае жыццё», аказваючы
ім усю магчымую падтрымку», — гаворыцца ў дакуменце.
Адозву падпісалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, мастак Аляксей Марачкін, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідэр міжнароднай моладзевай
арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Дзмітрый Дашкевіч, сустаршыня Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч і іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы.
Грамадзянская справа паміж царквой і Мінгарвыканкамам па пытанні зносу будынка на вул. Кавалёва, 72 вялася з кастрычніка 2005 года. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць
рашэння гарвыканкама аб адабранні зямельнага ўчастка абшчыны з наступным выкупам будынка царквы за 37,5 мільёна рублёў.
16 сакавіка ўлады ў пісьмовай форме прапанавалі вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД і вуліцы Шаранговіча новага будынка царквы на зямельным участку плошчай прыкладна 0,4 га, які ў
чатыры разы меншы за раней выдзелены. Аднак на агульным сходзе 5 мая вернікі аднагалосна прагаласавалі супраць гэтай прапановы. Яны звяртаюць увагу на тое, што вырашэнне пытання аб выдзяленні абшчыне
новага зямельнага ўчастка зойме да двух гадоў і запатрабуе ад царквы не менш як 100 тысяч долараў ЗША, а на будаўніцтва новага храма неабходна адшукаць ад 3 да 5 мільёнаў долараў.
20 жніўня пастары 50 евангельскіх цэркваў Беларусі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай урэгуляваць сітуацыю вакол будынка царквы «Новае жыццё». Адказ на гэтую адозву
пакуль не атрыманы.
22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць.
Паводле БелаПАН