Спрабаваў знайсці працу з дапамогай дзяржавы, а ў выніку апынуўся яшчэ і вінны

Малады беспрацоўны гамяльчанін Канстанцін Аксёнаў спрабаваў з дапамогай дзяржавы знайсці сабе працу. Па накіраванні гарадскога ўпраўлення па занятасці ён скончыў курсы кіроўцы тралейбуса, але да працы яго не дапусцілі па стане здароўя.

Такі вердыкт яму вынеслі ў той жа спецыялізаванай паліклініцы №7, у якой ён праходзіў медагляд перад тым, як прыступіць да навучання.
Цяпер гарадзкі пракурор спрабуе праз суд спагнаць з беспрацоўнага гамяльчаніна 3342 бел. рубля (каля 1635 $) выдаткаваных дзяржавай на яго навучанне кіроўцам тралейбуса.


Чаму адны і тыя ж лекары спачатку дапусцілі гамяльчаніна да навучання а потым забаранілі яму вадзіць тралейбус? Як не апынуцца вінаватым дзяржаве грошы за тыя памылкі, якія яна дапускае? Што рабіць у такой сітуацыі?
На гэтыя пытанні адказвае прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка.
Паводле gomelspring.org