Справа мастака Алеся Пушкіна накіраваная ў суд
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальная справа мастака Алеся Пушкіна. Яму прад'яўленае абвінавачванне па па ч. 3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці») і арт. 370 («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі») Крымінальнага кодэкса.

Па версіі абвінавачвання, мастак здзейсніў дзеянні, накіраваныя «на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабаранцкіх арганізацый». Так абвінавачванне трактуе серыю партрэтаў, напісаных Алесем Пушкіным, у прыватнасці, Міхаіла Вітушкі, Усевалада Радзько, Яўгена Жыхара, піша REFORM.by.
Акрамя таго, у паведамленні пракуратуры гаворыцца, што мастак у Кіеве ў перыяд з 21 па 24 сакавіка 2021 года правёў перформанс, падчас якога здзекаваўся з дзяржаўных сімвалаў.
Алесь Пушкін застаецца пад вартай. Ён быў прызнаны палітвязнем. Да яго звярталіся з прапановай напісаць заяву на памілаванне, але ён катэгарычна адмовіўся.