Стала вядома, у чым абвінавачваюць Мікалая Дзядка. Суд ужо хутка
Следчы камітэт завяршыў яго справу, актывіста хутка будуць судзіць, паведамляе прэс-служба СК.
Мікалаю Дзядку прад'яўленае абвінавачанне па артыкулах:
342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць
грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням
прадстаўнікам улады, што пацягнула за сабой парушэнне працы транспарту») — да трох гадоў
калоніі;
*ч. 2 арт. 361 («Распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць
заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай
бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт») — да
трох гадоў калоніі;
295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў») — да двух гадоў
калоніі.
Мікалая Дзядка, нагадаем, затрымалі ў лістападзе 2020 года.
Паводле TUT.BY.