Стала вядома, з якой фармулёўкай з пасады міністра звольнены Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч звольнены з пасады міністра ўнутраных спраў у запас "у сувязі з пагадненнем бакоў", піша «Еўрарадыё».
![Фота: Віктар Гіліцкі, www.kp.by Фота: Віктар Гіліцкі, www.kp.by](/img/v1/images/inx960x640_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Віктар Гіліцкі, www.kp.by
Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі №234 ад 11 чэрвеня 2019 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
10 чэрвеня Ігар Шуневіч заявіў журналістам, што падаў кіраўніку краіны рапарт аб адстаўцы.
Пасаду міністра ўнутраных спраў заняў Юрый Караеў, які да таго быў намеснікам міністра — камандуючым унутранымі войскамі. Кіраўнік дзяржавы пры прызначэнні перакваліфікаваў яго званне — з генерал-маёра ў генерал-маёра міліцыі.
![szunia_1406_2.jpg szunia_1406_2.jpg](/img/v1/images/szunia_1406_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле euroradio.fm