Сталі вядомыя прычыны эвакуацыі з чатырох аб'ектаў у Мінску
Мінская міліцыя патлумачыла, з якіх прычынаў адбылася эвакуацыя адразу на чатырох сталічных аб'ектаў, паведамляе Еўрарадыё.

Тэлеграм-канал NEXTA
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, размешчанай у Твітэры, сёння ў 13:00 у аператыўную дзяжурную частку паступіла паведамленне пра замініраванне ГЦ «Замак», «Галілеа» і чыгуначнага вакзала. Гэта стала нагодай для эвакуацыі, узмацнення захадаў бяспекі. На месцы працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.
Разам з ГЦ «Галілеа» людзей эвакуявалі з аўтавакзала «Цэнтральны», які знаходзіцца побач.
Каля 16:00 ГЗЦ «Галілеа» аднавіў сваю працу. Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале паведаміў, што сапёрна-піратэхнічная група не выявіла ў будынку пагрозы выбуху.
16:25. Пагрозы выбуху няма таксама на чыгуначным вакзале, ён аднавіў працу.
euroradio.fm