Старонка ў Фэйсбуку беларуса Сяргея Сясіцкага прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Прэс-служба Генпракуратуры Беларусі паведамляе, што старонка беларускага карыстальніка сацыяльнай сеткі «Facebook» прызнаная «экстрэмісцкай».

uxqm7v5urnk25ibb4c34twxwmm.webp


«Па заяве пракурора Віцебскай вобласці інфармацыйная прадукцыя акаўнта "sergey.sesitsky" у сацыяльнай сетцы "Facebook" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі», — паведамляе Генпракуратура.
Верагодней за ўсё, прычынай сталі выказванні Сясіцкага супраць вайны Расіі ва Украіне. Раней у мужчыны ўжо былі праблемы з сілавікамі праз публічныя допісы супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Антырасійскія выказванні не падабаліся расійскім актывістам, тыя пісалі на Сясіцкага скаргі, у выніку чаго ў дачыненні да беларуса праводзілася праверка.