Старшыня Гродзенскага абласнога суда перакананы ў правмернасці штрафаў праваабаронцам
Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч атрымалі адказ на сваю скаргу за подпісам старшыні Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Грынкевіча.
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гродна
27.03.2013 Тэгі: суды, адміністратыўны перасьлед, праваабаронцыВерсія для друку
Грамадскія актывісты аспрэчвалі рашэнне Ленінскага раённага суда Гродна, які аштрафаваў іх на буйную суму (па паўтары мільёны беларускіх рублёў кожнага) за фотаздымак у інтэрнэце на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім і пастанову Гродзенскага абласнога суда па выніках разгляду касацыйнай скаргі.
Старшыня абласнога суда Аляксандр Грынкевіч прадказальна заняў пазіцыю свайго ведамства. Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.
Гродзенскія праваабаронцы лічаць, што былі парушаныя іх права на выказванне меркавання і ў такой сітуацыі не бачаць іншага выйсця, як толькі звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
spring96.org