Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка

У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа актывіста КХП-БНФ Сяргей Каваленкі. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).



kavalenka.jpg

Каваленку  затрымалі позна ўвечары 25 сакавіка і адвезлі ў пастарунак. Ён паспеў паведаміць жонцы Алене, што быў затрыманы нібыта за пераход дарогі ў неналежным месцы.

Судддзя  задаволіў хадайніцтва Каваленкі аб прадстаўленні адваката ды перанёс судовае  паседжанне на  14.00.

***

У судзе  абвешчаны перапынак да пятніцы. Суд задаволіў хадайніцтва Сяргея Каваленкі аб прадстаўленні адваката.

 
spring96.org