Статкевіч: Дзякуй за салідарнасць

На адрас Руху “За Свабоду і камітэта “Салідарнасць прыйшоў ліст ад Міколы Статкевіча.

На адрас Руху “За Свабоду і камітэта “Салідарнасць прыйшоў ліст ад Міколы Статкевіча.

Былы кандыдат у прэзідэнты, які зараз знаходзіцца ў Магілёўскай турме № 4, дзякуе за салідарнасць і зычыць кахання ў новым годзе ўсім, хто яго падтрымлівае.
“Вялікі дзякуй за салідарнасць, за падтрымку, за магчымасць атрымоўваць прэсу і мець уяўленне, што адбываецца ў нашай краіне! На жаль, не меў магчымасці павіншаваць вас з навагоднімі святамі. Таму, аб’ядноўваючы мінулыя і блізкія святы, жадаю вам вялікага ўзаемнага кахання ў Новым годзе! З павагай і ўдзячнасцю, М. Статкевіч, — гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў пакараны за 19 снежня 2010 году, калі адбываліся масавыя пратэсты супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах. Яму прысудзілі 6 гадоў калоніі. У студзені 2012 году было прынятае рашэнне узмацніць пакаранне пераводам палітвязня на тры гады ў крытую турму.

Паводле інфармацыі Руху “За Свабоду