Статкевіч выступае за ўдзел апазіцыі ў выбарах
Мікалай Статкевіч выступае за ўдзел апазіцыі ў сёлетніх парламенцкіх выбарах. Сваю пазіцыю зняволены экс-кандыдат у прэзідэнты перадаў праз сваю давераную асобу Сяргея
Кулініча.
На думку палітыка, удзел у парламенцкіх выбарах дасць магчымасць дэмакратам яшчэ раз данесці сваю пазіцыю да грамадства і нават праз гэта дамагацца вызвалення палітычных вязняў. Паводле Сяргея
Кулініча, нават знаходзячыся за кратамі Мікалай Статкевіч працягвае прымаць актыўны ўдзел у беларускім палітычным жыцці.

- Статкевіч, знаходзячыся ў зняволенні, ведае пра тое, што адбываецца тут. Статкевіч кажа пра тое, што трэба прымаць удзел у выбарах. Ён мае на ўвазе, што ў нас ёсць гарантавання магчымасць казаць аб
сваіх поглядах, казаць аб тых праблемах, якія ёсць у грамадстве. Калі мы гэтым займаемся, то вядома мы можам быць пачутыя. Усё ж такі нейкая колькасць людзей прымае ўдзел у гэтых выбарах, няхай іх
будзе не больш дзесяці. У нас будуць моцныя каманды, якія змогуць на сваіх выбарчых участках правесці яркую запамінальную кампанію.
Пазіцыю Мікалая Статкевіча Сяргей Кулініч агучыў на пасяджэнні Нацыянальнай рады партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, актывісты якой першымі з беларускіх палітыкаў заявілі пра магчымы байкот
парламенцкіх выбараў.
Іншая часта апазіцыі, напрыклад, партыя аб’яднаных левых Справядлівы свет выступае за удзел у парламенцкай кампаніі. Рух “За Свабоду, Беларускі Народны Фронт і
Аб’яднаная грамадзянская партыя пакуль канчатковага рашэння не прынялі.
Радыё Рацыя