«Страляй!»: фантастычнае відэа, як пратэстовец праганяе сілавіка са стрэльбай
У Мінску падчас сутыкнення сілавікоў з пратэстоўцамі адбыўся фантастычны момант. Чалавек у форме настаўляе стрэльбу на пратэстоўцу ў чырвонай куртцы. А той не проста не адступае, а расшпільвае куртку і падымае футболку: страляй! , паведамляе «Еўрарадыё»

Вуліца Каліноўскага ў Мінску падчас Маршу супраць тэрору 1 лістапада 2020 года. Фота «Еўрарадыё»
У гэты момант зусім побач іншы чалавек у вайсковай форме страляе ў паветра. Але бясстрашнага пратэстоўцу гэта не спыняе. Ён не ўзброены, але працягвае ісці наперад, наўпрост на стрэльбу сілавіка ў хакі, пакуль яго не адцягваюць іншыя пратэстоўцы.
Дарэчы, інцыдэнт са стрэльбай адбыўся неўзабаве пасля таго, як сілавікі спрабавалі затрымаць мужчыну, пырскаючы яму ў твар пярцовым газам і збіваючы дручкамі. Але яго адбілі жанчыны. Вось як гэта было, паглядзіце!