«Страна для жизни» і «Новая Баравая 98%» прызнаныя экстрэмісцкімі

Каналы і чаты «Страна для жизни» і «Новая Баравая 98%» прызналі экстрэмісцкімі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале belsat.

tihanovskij_strana.jpg

«Страна для жизни» — рух і фонд палітвязня Сяргея Ціханоўскага, які быў зняволены больш як год таму пасля таго, як стаў збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. За яго ў кандыдаты пайшла жонка — Святлана Ціханоўская, якую «Страна для жизни» падтрымала.
Улады таксама прызналі экстрэмісцкімі сатырычны youtube- і telegram-канал «Рудабельская паказуха», адзначае «Euroradio». Восенню 2020 года іх уладальнік Андрэй Павук папрасіў прытулку ў Літве.
Новая Баравая — папулярны сярод айцішнікаў раён пад Мінскам, які быў асабліва актыўным падчас пратэстаў 2020 года. Шмат жыхароў вывешвалі сцягі, часта збіраліся на акцыі пратэсту, тролілі сілавікоў «шматпластовымі» транспарантамі, ладзілі дваровыя пераклічкі…
Працяглы час сілавікі асабліва пільнавалі Новую Баравую, у тым ліку са зброяй у руках затрымлівалі людзей. Зімой раён застаўся без вады на тры дні пасля загадкавай аварыі. Цяпер на некалькіх хмарачосах раёна сілавікі павесілі чырвона-зялёныя сцягі і патрабуюць з жыхароў грошы на ахову тых сцягоў.