Стрыт-арт з Тадэвушам Касцюшкам з’явіўся каля Брэсцкай крэпасці
Выяву Тадэвуша Касцюшкі і радкі даўняй паўстанцкай песні маглі пабачыць наведвальнікі на мосце каля Брэсцкай крэпасці.
Стрыт-арт з выявай Тадэвуша Касцюшкі і радкамі паўстанцкай песні з’явіўся на старым падвесным мосце каля Брэсцкай крэпасці, паведамляе тэлеграм-канал "Баста".
Месца выбрана невыпадкава, бо менавіта на гэтым абшары знаходзіўся стары горад, зруйнаваны царскімі акупацыйнымі ўладамі.
Чытайце таксама:
Ці памірыцца Берасце з крэпасцю, дзеля якой горад знеслі?
Аўтары стрыт-арту, паводле "Баста", хацелі сваёй акцыяй нагадаць наведвальнікам Брэсцкай крэпасці, што "беларусы ліцьвіны-беларусы заўсёды былі гатовыя абараняць сваю краіну і сваю свабоду".
Фота: тэлеграм-канал "Баста"