Запуск акумулятарнага завода ў Брэсце перанеслі на чэрвень

Праца прыёмнай камісіі прадпрыемства працягнутая ў сувязі з правядзеннем дадатковай тонкай даналадкі газаачышчальнага абсталявання.

brest_7_18032018.jpg


Увод у эксплуатацыю акумуляратнага завода ў Брэсце перанесены на чэрвень. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на прадстаўніка прадпрыемства, менеджара па карпаратыўным кіраванні аховай навакольнага асяроддзя 1AK-GROUP (ТАА "ПАК-кіраванне") Аляксандра Юнкевіча. 
Юнкевіч патлумачыў, што на прадпрыемстве ўсталявалі «вельмі жорсткія нормы па выкідах» і цяпер там змагаюцца «за грамы выкідаў у год», каб дасягнуць вызначаных ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый) шкодных рэчываў.
Акумулятарны завод будуецца на прамысловай пляцоўцы "Аэрапорт" у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" ТАА "АйПауўэр". Мясцовыя жыхары перакананыя, што новае прадпрыемства пагоршыць экалагічную сітуацыю ў горадзе і яго ваколіцаў. Другі год праціўнікі будаўніцтва завода выходзяць кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Брэсце і ладзяць акцыі пратэсту.
Паводле «Еўрарадыё»