У судзе над Сяргеем Пятрухіным — тыднёвы перапынак

Да 10 чэрвеня абвешчаны перапынак у судзе над берасцейскім блогерам Сяргеем Пятрухіным, які выступаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. 



e2ab8f01_a1ff_48ce_9654_ee0963776316_w1023_r1_s_1.jpg

Судовае паседжанне адбылося па артыкуле 17.1 Кодэкса ад адміністрацыйных парушэннях.

Грамадскі дзеяч распавёў пра тое, як усё адбылося:

— Я не ведаю, чаму мяне затрымалі. Я думаю, што спадар Самасюк уключыў у сабе нейкую клавішу Бога. Я падышоў да яго і спакойна папрасіў прыняць заяву аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ён сказаў, што яе прыме, кажа: «Пішыце». Я яму кажу: «Як мы яе будзем пісаць, калі мы ідзем?» — «Станьце за столік, напішыце. Дагоніце мяне». Пакуль я ішоў, то думаў, што мне рабіць далей. Спынілася машына з амапаўцамі. Яны выскачылі, не прадстаўляючыся, мяне забралі.

На дадзены момант у берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна будзе некалькі дзён для таго, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Актывіст звязвае затрыманне са сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй і нежаданнем уладаў мірыцца з гэтым.

Беларускае Радыё Рацыя