Студэнты ЕГУ сустрэнуцца з міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы
7 снежня міністр Вялікабрытаніі па справах Еўропы Дэвід Лідзінгтан упершыню сустрэнецца са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Сустрэча адбудзецца ў Доме правоў
чалавека (вул. Латака, 3, Вільнюс) у 11:30.
Падчас сустрэчы студэнты распавядуць пра вучобу ў ЕГУ, падзеляцца сваімі дасягненнямі і надзеямі. Урад Вялікабрытаніі нядаўна аднавіў падтрымку ЕГУ, ахвяраваўшы звыш 100000 еўра.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
ЕГУ дае ўнікальную магчымасць студэнтам з Беларусі вывучаць паліталогію і еўрапейскія даследаванні, медыя і камунікацыю, міжнароднае і еўрапейскае права, у тым ліку права правоў чалавека
ды іншыя дысцыпліны ў свабодным і дэмакратычным асяроддзі. Сумесна з
Домам правоў чалавека і Bеlarus Watch, ЕГУ праводзіць праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка".
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільнюсе. У наш
час у ім вучыцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і
сацыяльных навук.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара па камунікацыі Маргарыты Ніколаевайтэ па тэл. +370 5 263 9650 ці электроннай пошце
margarita.nikolajevaite@ehu.lt