Студэнтку юрфака БДУ затрымалі за БЧБ-налепку на ноўтбуку

У дадзены момант дзяўчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

images_123.jpg

Учора падчас надгляду на ўваходзе на фестываль BSU FEST, у дзяўчыны на ноўтбуку выявілі маленькую БЧБ-налепку, пасля чаго яе не прапусцілі і адправілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. У дадзены момант дзяўчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Затрыманая  - гэта старшыня Студэнцкага Савета па Якасці Адукацыі БДУ Людчык Віялета.

Крыху пазней стала вядома, што затрымалі яшчэ і студэнта ФМА Роберта Казака. Прычына яго затрымання невядомая, аднак мяркуюць, што яна такая ж, як і ў дзяўчыны з юрфака.