У Мінску затрымалі арт-мэнэджара Ксенію Тырсікаву
У Мінску затрымалі арт-мэнэджара Ксенію Тырсікаву. Вечарам 14 траўня яе імя з'явілася ў телеграм-канале «Спісы затрыманых», які вядуць валанцёры. Там пазначана, што яе адвезлі ў Савецкае РУУС.
Паводле
папярэдняй інфармацыі «Фонду культурнай салідарнасці», дзяўчыну
затрымалі ў яе дома. Што
стала прычынай, пакуль невядома.
Тырсікава —
аўтар часопіса пра сучаснае мастацтва Chrysalis Mag. Яна таксама вядзе
онлайн-курс «Макіяж для сябе».
Паводле «Еўрарадыё».