Візажыстцы Ксеніі Тырсікавай прысудзілі 15 сутак — нібыта за ўскладанне кветак на Камароўцы
15 трўня ў Мінску затрымалі вядомую візажыстку і арт-менеджарку Ксенію Тырсікаву. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну забралі наўпрост з дома.

Ксенія Тырсікава, фота з сацыяльных сетак
Да апошняга сваякам і сябрам было незразумела, за што затрымалі Ксенію. А ў панядзелак, 17 траўня, стала вядома, што яе будуць судзіць адразу па двух артыкулах КаАП: першая частка артыкула 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і 24.3 (Непадпарадкаванне).
Падставай для затрымання стала акцыя жанчын у белым на Камароўцы 12 мая: нібыта Ксенія прыняла ў ёй удзел.
Ксенія свой удзел у акцыі з ускладаннем кветак на судзе адмаўляла.
Суд Савецкага раёна на чале з суддзёй Аленай Жуковіч павінен быў адбыцца ў 11.25, але зацягнуўся да вечара.
У выніку дзяўчыне прысудзілі 15 сутак арышту (10 па першым артыкуле і 5 па другім).
nn.by