Студэнты і пенсіянеры працягваюць пратэставаць у Мінску (відэа)
Сёння ў сталіцы адбыліся акцыі пратэсту салідарнасці з палітвязнямі, зладжаныя студэнтамі і пенсіянерамі.

Супольны марш пенсіяераў і студэнтаў 26 кастрычніка 2020 года. Фота Аляксандра Зяньковіча
Сёння раніцай студэнты БДУІР вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг з вокнаў 1-га інтэрнату, перадае тэлеграм-канал «Мирный БГУИР».
Таксама сёння пенсіянеры Мінска выйшлі на марш, каб падтрымаць усіх палітвязняў, паведамляе тэлеграм-канал «Пенсионеры 97%».