Стварэнне беларускамоўных класаў магчыма ў кожнай школе
«Стварэнне
беларускамоўных класаў у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі
горада магчыма», — такі адказ ад старшыні Маладзечанскага райвыканкаму
Аляксандра Яхнаўца атрымалі актывісты Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі з Маладзечна на свой зварот.

Праўда, гарадскі кіраўнік адразу ж удакладніў, што для адкрыцця беларускамоўных класаў неабходная дастатковая колькасць бацькоў, “зацікаўленых у беларускамоўнай адукацыі, для адкрыцця класа як структурнай адзінкі ўстановы”.
Нагадаем, што актывісты збіралі подпісы
за тое, каб у заяву пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць
выбар мовы навучання, а таксама за стварэнне і наяўнасць у кожным
беларускім садку і школе беларускамоўных груп і класаў.
“Фактычна Аляксандр Яхнавец адмовіў у рэалізацыі прапаноў”, — адзначыў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.
Таксама актывісты атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі. “Сярод усёй вады пра тое, як у нас нібыта развіваецца і падтрымліваецца беларуская мова, цікавасць выклікаюць толькі два моманты: пра тое, што пры залічэнні дзіцяці ў першы клас бацькам павінны распавядаць пра магчымасць атрымання беларускамоўнай адукацыі, а ў школах-такі можна выкладаць гісторыю Беларусі па-беларуску. Але наколькі гэтыя прынцыпы рэалізуюцца на практыцы, а не застаюцца на паперы, думаю, ведаеце самі”, — дадаў актывіст.
Цалкам з адказамі можна пазнаёміцца ніжэй:



