Суд над палітзняволенай Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня
Блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне ў адкрытым рэжыме.
Суд над палітзняволенай Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня.
Яе будзе судзіць абласны суд горада Гродна. Пры гэтым блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне ў адкрытым рэжыме. Вядома, што ад палітзняволенай не дайшло ні аднаго ліста з моманту, як жанчыну этапавалі ў гарадзенскую турму — ужо некалькі тыдняў навінаў ад Юліі няма.
Юлія і Ігар Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо больш за год. І Юлію, і яе мужа асудзілі па «справе карагодаў». Але жанчыну будуць судзіць яшчэ раз — Юліі хочуць прад'явіць абвінавачанне яшчэ па трох артыкулах.
Пакуль жанчыну не асудзілі, можна даслаць пасылку або зрабіць грашовы перавод, а таксама заказныя і звычайныя лісты: