Суд скасаваў прымусовы збор Вользе Нікалайчык

Актывістка Вольга Нікалайчык ў пачатку кастрычніка мінулага года атрымала ад суда Першамайскага раёна вялікі штраф (980 рублёў) за ўдзел у акцыі 9 верасня ў Курапатах. Праз месяц яна аплаціла штраф цалкам і адправіла квітанцыю аб аплаце ў суд.

katavanni_dzijana_seradzjuk__4__logo_1.jpg

Здавалася б, на гэтым усё павінна было скончыцца, але не тут-та было. У пачатку студзеня новага года актывістка атрымала ад судовага выканаўцы А. Сцепанюк пастанову аб спагнанні з яе прымусовага збору ў памеры 98 рублёў, а таксама позву ў суд на разгляд справы аб часовым абмежаванні для яе на выезд з Беларусі.
З дапамогай праваабаронцаў «Вясны» Вольга Нікалайчык вырашыла абскардзіць незаконна накладзеную судовым выканаўцам санкцыю ў аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна. У выніку начальнік аддзела А. Кравец вырашыў задаволіць скаргу Нікалайчык і адмяніць накладзены на яе прымусовы збор (98 рублёў).
spring96.org