Суд спыніў справу паводле артыкула 23.34 супраць жыхаркі Гродна

Адпаведнае рашэнне прыняў суддзя гродненскага Кастрычніцкага суда Тоўсцік-Самойла.

200108700729_352189.jpg

У снежні ў дачыненні маці дваіх дзяцей Любові Сарлай было спынена яшчэ некалькі спраў паводле арт. 23.34 КаАП («парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах»). Агулам было спынена больш за пяць справаў, паведамляе «Белсат». Аднак працаўнікі гарадзенскага Кастрычніцкага РАУСу, якія складалі пратаколы на Любоў, падалі заявы на абскарджанне рашэнняў суддзі.

Любоў жа мяркуе, што складаць пратаколы на яе могуць і надалей: «Спачатку яны казалі, што я ўдзельнічаю ў маршы, потым у пікеце. Цяпер яны ўзяліся за фоты з Інстаграму. Там я трымаю сцяг з Пагоняю і гэтым неяк агітую».

Варта дадаць, што спыненн спраў паводле арт. 23.34 – рэдкая з’ява ў беларускай судовай практыцы.