Суд цалкам стаў на бок прамоўцы БХД
Суд Бабруйска і Бабрусйкага раёну 7 жніўня па справе прамоўцы (спікера) "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" падчас мясцовай кампаніі 2014 года Святланы Грыцэнкі, якая была незаконна звольненая 4 чэрвеня.
Святлана Грыцэнка
Суд прызнаў звальненне неправамоцным і ўзнавіў актывістку на працы з заўтрашняга дня. Апроч таго, за два месяцы вымушанага прагулу ёй будуць выплачаныя 8,4 млн рублёў, а таксама 1 млн маральнай кампенсацыі.
"Гэта поўная перамога", — адзначыла Святлана Грыцэнка.
Нагадаем, актывістка працавала бібліятэкарам з верасня 1991 года, але ў чэрвені дзяржустанова кульуры "Цэнтралізаваная біблятэчная сетка Бабруйскага раёна" з ёй, бібліятэкарам 1-й катэгорыі аддзелу па працы з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі, не працягнула кантракт. Пры гэтым за 23 гады працы яна ні разу не прыцягвалася да дысцыплінарнай адказнасці. Прэсавая служба БХД