Суды над затрыманымі каля помніка Шаўчэнку праходзяць у закрытым рэжыме
У РУУСе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца выязны разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні». Іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ).
Нагадаем, што вечарам 22 студзеня каля 15 чалавек запалілі знічы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёк ад пасольства Украіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Украіне
беларуса Міхаіла Жызнеўскага.
Усе яны былі затрыманыя амапам адразу пасля акцыі і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС сталіцы. У дачыненні да некаторых удзельнікаў з боку праваахоўнікаў ужывалася фізічная сіла.
Затрыманых пачалі заводзіць у кабінет да суддзі, але насуперак абяццаням на суд нікога не прапускаюць. Суды праходзяць у закрытым рэжыме. Адвакаты знаёмяцца з матэрыяламі адміністратыўных
спраў.
spring96.org