Супраць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» распачалі крымінальныя справы
Учора днём у Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты Літвінка Ягор, Войніч Андрэй, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па ч 2. арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).

Адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі яго жонцы ў СК, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, перадае тэлеграм-канал «Еўрапейскай Беларусі».