Яшчэ пяць чалавек дапоўнілі спіс фігурантаў крымінальнай справы «аб масавых беспарадках»

Пяць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сталі фігурантамі крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэксу, паведамляе тэлеграм-канал «Эўрапейскай Беларусі»

img_2777_1_logo.jpg


Сёння ўдзень у Менску былі брутальна затрыманыя актывісты Літвінка Ягор, Войніч Андрэй, Анастасія Кібік і Павал Юхневіч. Супраць іх распачатая крымінальная справа па ч 2. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).
Адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі ягонай жонцы ў СК, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.