Супраць дзяўчыны загінулага ў Кіеве Віталя Шышова ў Беларусі распачата крымінальная справа

Паводле даных Следчага камітэта, Бажэна Жолудзь каля амбасады Беларусі ва Украіне заклікала да масавых беспарадкаў, што азначае прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. На дадзены момант дзяўчына прызнаная падазраванай, адзначае «Вясна».

_5251309848732218533_120.jpg

Падставай для ўзбуджэння справы стала эмацыйная прамова Бажэны на акцыі памяці Віталя каля амбасады Беларусі ва Украіне.

Віталь Шышоў быў кіраўніком «Беларускага дома ва Украіне» — грамадскай арганізацыі, якая дапамагала беларускім палітычным уцекачам.

2 жніўня 2021 года 26-гадовы хлопец знік падчас прабежкі. 3 жніўня ён быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку ў Кіеве паблізу месца пражывання.