Супраць рэстарану ў Курапатах пратэставалі на Маршы паняволеных народаў у Нью-Ёрку
У нядзелю, 15 ліпеня, беларусы Нью-Ёрку і Філадэльфіі ўзялі ўдзел у Маршы паняволеных народаў — штогадовай акцыі салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад таталітарным прыгнётам.

Гэта акцыя традыцыйна ладзіцца з 1959 года.


Удзельнікі маршу наведалі імшу па паняволеных народах у катэдры Св. Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё Тыдня паняволеных народаў.
Сёлета ўдзельнікаў было каля 95 чалавек.
Яны скандавалі лозунгі салідарнасці з народамі Кубы, Паўночнай Карэі, Зімбабве, Узбекістана і неслі плакаты з заклікамі супраць адкрыцця рэстарана ў Курапатах.
