Павел Севярынец: Мы пачнем шырокую кампанію байкоту ўладальнікаў «Поедем поедим»
Абаронцы Курапатаў гатовыя пачаць шырокую кампанію байкоту рэстарана "Поедем поедим". Пра гэта сустаршыня аргкамітэта партыі БХД Павел Севярынец заявіў у жывым эфіры «Еўрарадыё».

Па яго словах, калі ў сераду ўладальнікі рэстарана "Поедем поедим" не дадуць адказу, то пачнецца байкот не толькі гэтага рэстарана, але і іншых установаў гэтых самых уладальнікаў. У прыватнасці, наступным аб'ектам Севярынец назваў рэстаран "Гранд Кушавель". Таксама плануецца зладзіць байкот пастаўшчыкоў у гэтыя ўстановы.
Акрамя таго, абаронцы Курапатаў прапануюць не выдаваць шэнгенскія візы тым, хто мае дачыненне да гэтага скандалу.
У суботу Севярынец абвясціў ультыматум уладальнікам рэстарана "Поедем поедим": ён даў ім тры дні на тое, каб згарнуць працу ўстановы.