“Супрацькампутарныя” акуляры пачалі вырабляць у Лідзе

Спецыяльнае ўнікальнае пакрыццё для лінз распрацавалі спецыялісты завода “Опцік сумесна з навукоўцамі Белдзяржуніверсітэту. Пакрыццё забяспечвае набліжэнне спектра святла, які выпраменьвае манітор, да спектра сонечнага святла. Лінзы не толькі абараняюць вочы ад шкодных выпраменьванняў, але і змяншаюць нагрузку на зрокавы аналізатар галаўнога мозгу. Гэта дапамагае павялічыць працаздольнасць офісных працаўнікоў. Беларускія супрацькампутарныя лінзы вызначаюцца добрай якасцю і меншым, у параўнанні з замежнымі аналагамі, коштам.



8a1276c25f5efe85f0fc4020fbf5b4f8.jpg

Спецыяльнае ўнікальнае пакрыццё для лінз распрацавалі спецыялісты завода “Опцік сумесна з навукоўцамі Белдзяржуніверсітэту.

Пакрыццё забяспечвае набліжэнне спектра святла, які выпраменьвае манітор, да спектра сонечнага святла. Лінзы не толькі абараняюць вочы ад шкодных выпраменьванняў, але і змяншаюць нагрузку на зрокавы аналізатар галаўнога мозгу. Гэта дапамагае павялічыць працаздольнасць офісных працаўнікоў.

Беларускія супрацькампутарныя лінзы вызначаюцца добрай якасцю і меншым, у параўнанні з замежнымі аналагамі, коштам.

Акуляры ўжо можна набыць у спецыялізаваных крамах. З часам афтальмалагічная прадукцыя будзе пастаўляцца і ў Расію.

Паводле “Твой стыль