Супраць падаўлення мірных акцый
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з просьбай аб асабістай сустрэчы для абмеркавання наяўнай практыкі падаўлення мірных акцый. Пра гэта паведаміў кіраўнік БХК Алег Гулак.
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з просьбай аб
асабістай сустрэчы для абмеркавання наяўнай практыкі падаўлення мірных акцый. Пра гэта паведаміў кіраўнік БХК Алег Гулак.
“БХК у адпаведнасці са статутам, а таксама дзеючым заканадаўствам праводзіць назіранне за правядзеннем масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Згодна са справаздачамі назіральнікаў
БХК, большасць праведзеных у Мінску ў 2009 годзе масавых мерапрыемстваў, арганізаваных палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі і групамі грамадзян, былі прымусова спынены
супрацоўнікамі міліцыі, у некаторых выпадках прымянялася фізічная сіла. Назіральнікі зафіксавалі шматлікія выпадкі збівання, некаторыя з удзельнікаў акцый атрымлівалі цялесныя пашкоджанні. У разгонах
бралі ўдзел людзі ў цывільным і без апазнавальных знакаў, што з’яўляецца недапушчальным; яны перашкаджалі працы журналістаў, — гаворыцца ў лісце.
“БХК лічыць, што разгон і прымяненне фізічнай сілы супрацоўнікамі міліцыі да ўдзельнікаў мірных акцый з’яўляліся незаконнымі, паколькі грамадзяне рэалізоўвалі сваё канстытуцыйнае
права на свабоду сходаў… Удзельнікамі акцый не ўчынялася дзеянняў, якія дазвалялі б сілам аховы правапарадку спыняць акцыі… Факт правядзення сходаў без адпаведнага дазволу органаў
улады сам па сабе не азначае, што быў парушаны грамадскі парадак. Дзеянні ўдзельнікаў сходаў не мелі вынікам часовага спынення нармальнай дзейнасці ўстаноў, прадпрыемстваў, грамадскага транспарту, а
таксама не наносілі шкоды здароўю, законным правам і інтарэсам грамадзян. Гэта азначае, свабода сходаў не магла быць абмежавана супрацоўнікамі міліцыі, — піша БХК.
“Мы думаем, што асабістая сустрэча з Куляшовым будзе найбольш эфектыўным спосабам абмеркавання існуючай сітуацыі з забеспячэннем свабоды мірных сходаў і дазволіць знайсці шляхі вырашэння
ўзнятых у звароце праблем з улікам інтарэсаў усіх бакоў, — лічыць Гулак.
Нагадаем, вечарам 16 верасня ў Мінску была разагнана акцыя ў сувязі з 10-годдзем знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Усе ўдзельнікі (прыкладна 35 чалавек) былі
затрыманы і дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Назіральнікі БХК зафіксавалі выпадкі збівання ўдзельнікаў акцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў і людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў
і назіральнікаў.
Паводле БелаПАН