Супраць тэрарызму

Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў.

Вечарам 12 красавіка Каардынацыйная рада Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл прыняла заяву ў сувязі з крывавым тэрарыстычным актам 11 красавіка ў горадзе Мінску. У заяве ўтрымліваюцца чатыры пункты, у якіх Каардынацыйная рада Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл заяўляе наступнае:

1. Мы рашуча асуджаем тэрарыстычныя дзеянні, накіраваныя супраць народа Рэспублікі Беларусь.

2. Мы выказваем глыбокае спачуванне пацярпелым, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта.
3. Мы патрабуем ад уладаў Беларусі поўнага і адкрытага расследавання гэтага жахлівага злачынства, а не імітавання актыўных дзеянняў сілавымі структурамі, як гэта было падчас расследавання тэрарыстычнага акту, здзейсненага 3 ліпеня 2008 года.
4. Мы заклікаем усіх актывістаў дэмакратычнага руху і неабыякавых грамадзян краіны аказаць пацярпелым донарскую і іншую пасільную дапамогу.
Па словах старшыні Каардынацыйнай рады Юрыя Новікава, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл хвалюе пытанне пра тое, што ўлады зноў могуць пачаць пад выглядам правядзення расследавання неабгрунтаваны пераслед актывістаў апазіцыі, як гэта ўжо было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў горадзе Мінску.