Супрацоўніца фонду «Краіна для жыцця» абвясціла галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнямі
Марына Гарбуз, супрацоўніца фонду «Краіна для жыцця», абвясціла галадоўку. Відэа з яе зваротам апублікавана ў тэлеграм-канале фонду.

«Я не магу дазволіць, каб трое дзяцей Ігара Банцэра і дачка Ігара Лосіка раслі без бацькоў толькі з-за таго, што Беларусь акупавала кучка тэрарыстаў, і з-за таго, што ў кагосьці па-ранейшаму хата з краю», — сказала Марына Гарбуз.
Нагадаем, сёння ў Беларусі галадаюць трое палітвязняў: гродзенскі музыкант Ігар Банцэр ужо 10 дзён трымае сухую галадоўку, на днях галадоўку абвясціў фігурант «справы Ціханоўскага» Дзмітрый Фурманаў, таксама сухую галадоўку ўчора пачаў Ігар Лосік.