Расія. Супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца ў працоўны стаж

У Расіі прынялі закон, згодна з якім таемнае супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.



728.jpg

Федэральны закон Расійскай Федэрацыі ад 29 чэрвеня 2015 г. N 173-ФЗ "Аб унясенні змяненняў у асобныя заканадаўчыя акты Расійскай Федэрацыі ў частцы пенсіённага забеспячэння некаторых катэгорый грамадзян" прыняты Дзяржаўнай Думай 16 чэрвеня 2015 года, а ўхвалены Саветам Федэрацыі 24 чэрвеня.

Дакумент ужо апублікаваны ў "Расійскай газеце". Выданне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна заключылі са спецслужбамі сакрэтны дагавор аб супрацоўніцтве, але засталіся па-за штатам.

Новы закон дазволіць інфарматараў спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію, бо ўвесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе неабходныя звесткі будуць перадавацца ў пенсійны фонд, паведамляе www.bbc.com.

У цяперашні час у спецслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстання інфарматараў, аднак, у адрозненне ад штатных супрацоўнікаў, яны не атрымлівалі афіцыйную зарплату і не маглі разлічваць на пенсію.