Сусветнай спадчыны ў Беларусі стала менш
ЮНЭСКА перасунула межы Белавежскай пушчы.
![new_year_belorussia_pusha_1.jpg new_year_belorussia_pusha_1.jpg](/img/v1/news/full/new_year_belorussia_pusha_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Змена межаў пушчы прадугледжвае змяншэнне плошчы беларускай часткі запаведніка ў якасці аб'екту сусветнай спадчыны больш чым на 5 тыс. гектараў і павелічэнне пушчы па польскім баку (з 5069 да 59576 гектараў), — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЮНЭСКА.
Белавежская пушча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Берасцейская вобласць, Гарадзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства).
Белавежская пушча была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ў 1979 годзе.
ЮВ, belsat.eu