Сутычкі паміж супрацоўнікамі рэстарацыі «Паедзем паядзім» і актывістамі
На сценах вакол забаўляльнага комплексу, раней вядомага як «Бульбаш-хол», у якім адкрылася рэстарацыя «Паедзем паядзім», актывісты вывешваюць партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах — мэмарыяле, тэрыторыя якога пачынаецца ў 50 метрах ад комплексу, паведамляе Радыё Свабода.
![16c2271d_0309_4367_995e_9d4b5eb0d61e_w1023_r1_s.jpg 16c2271d_0309_4367_995e_9d4b5eb0d61e_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/16c2271d_0309_4367_995e_9d4b5eb0d61e_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супрацоўнік рэстарацыі Дзмітры пачаў зрываць плакаты, завязалася бойка з абаронцамі Курапатаў. Актывісты сцвярджаюць, што Дзмітры напаў на іх у стане алькагольнага ап’янення, спрабавалі затрымаць яго, каб перадаць міліцыі, але ўрэшце адпусцілі. Рэжысэр Аляксей Туровіч пайшоў пісаць заяву на працаўніка рэстарацыі, але адмовіўся сядаць у міліцэйскую машыну — бяз гэтага міліцыянты адмовіліся прымаць заяву аб нападзе.
Актывісты не прапускаюць машыны, што вязуць у рэстарацыю харчы. Супрацоўнік ДАІ патрабуе, каб актывісты сышлі з праезнай часткі — актывісты адказваюць, што гэта не праезная частка, а «прыдваровая тэрыторыя незаконнай пабудовы».
![Рэжысэр Аляксей Туровіч (злева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць машыны ў рэстарацыю «Поедем поедим» Рэжысэр Аляксей Туровіч (злева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць машыны ў рэстарацыю «Поедем поедим»](/img/v1/images/cec38823_1233_4782_8367_d3e2685d8efb_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэжысэр Аляксей Туровіч (злева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць машыны ў рэстарацыю «Поедем поедим»
Працаўнікі рэстарацыі сарвалі некалькі плакатаў, што развесілі пратэстоўцы, але абаронцы Курапатаў не далі сарваць астатнія плакаты. Міліцыянты ня ўмешваліся ў кароткую сутычку.
![Працаўніца рэстарацыі зрывае адзін з плякатаў Працаўніца рэстарацыі зрывае адзін з плякатаў](/img/v1/images/e6ea16fc_0e76_4a99_93d4_a77349f32067_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Працаўніца рэстарацыі зрывае адзін з плякатаў
![3198e309_58cb_4063_a262_e1e688db4396_w650_r0_s.jpg 3198e309_58cb_4063_a262_e1e688db4396_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/3198e309_58cb_4063_a262_e1e688db4396_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![61f30c2f_795b_4516_9be4_cf704f081b73_w650_r0_s.jpg 61f30c2f_795b_4516_9be4_cf704f081b73_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/61f30c2f_795b_4516_9be4_cf704f081b73_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![fac6da16_0217_4da2_b897_77a0871b3ac6_w650_r0_s.jpg fac6da16_0217_4da2_b897_77a0871b3ac6_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/fac6da16_0217_4da2_b897_77a0871b3ac6_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На момант публікацыі абаронцаў Курапатаў не затрымлівалі — толькі перапісалі пашпартныя зьвесткі пратэстоўцаў, склалі пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
![Намеснік міліцыі прафілактыкі і аховы грамадскага парадку Віталь Казлоў Намеснік міліцыі прафілактыкі і аховы грамадскага парадку Віталь Казлоў](/img/v1/images/9ebea0fa_083f_4c1f_be8d_277a20350f75_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Намеснік міліцыі прафілактыкі і аховы грамадскага парадку Віталь Казлоў
Аб адказнасці актывістаў папярэдзіў асабіста намесьнік начальніка УУС Мінаблвыканкаму — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Віталь Казлоў, яго ў сваю чаргу папярэдзіла аб адказнасці праваабаронца Наталля Гарачка.
«Бульбаш-хол» быў збудаваны ў ахоўнай зоне Курапатаў — межы той зоны пасунулі ўжо пасля пачатку будаўніцтва. Актывісты, якія пратэстуюць супраць «рэстарацыі на костках», лічаць будаўніцтва незаконным і амаральным, патрабуюць «музэй, а не шынок».
Рэстарацыю, нягледзячы на пратэсты, адкрылі — таемна і неўрачыста. Міліцыянты не далі пікетоўцам паставіць намёт каля рэстарацыі. У час пратэсту было некалькі сутычак людзей, якія называлі сябе наведнікамі рэстарацыі, з пратэстоўцамі. Міністар унутраных справаў заяўляў, што сілавікі «ня будуць буферам паміж бакамі».